Уладзімір ЛІПСКІ. Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод. Урыўкі з кнігі
ЛІНІЯ ПАЎЛА. Самая магутная галіна на дрэве Цюхаёў-Ліпскіх. Як самастойны ствол. I што важна, ад яго захавалася зялёная крона па сённяшні дзень. Пра жывых Цюхаёў раскажу, як паеду ў Столін, Давыд-Гарадок, Ольпень. А цяпер пра архіўныя знаходкі.
Павел, сын Івана, напісаў свой духоўны запавет дзецям 20 студзеня 1764 года. Праз 66 гадоў пасля бацькавага запавету. Па гэтым ужо можна меркаваць, што пражыў ён пад сонцам і зоркамі не меней як семдзесят гадоў. Мацак чалавек!
Ад Паўлавага кораня вырасла ў адзінаццаці каленах 70 мужчын. Але што дзіўна? Сярод іх — ніводнага Паўла. Затое Іванаў — восем, Вікенціяў — чатыры, Адамаў — тры. Ёсць Міхаіл, Мікалай, Андрэй, Антон, Рыгор, Франц... I нават Леў, Амброзій, Адольф, Зыгмунд.
У гэтай лініі, здаецца, было ўсяго. Яна, як кажуць, выйшла з берагоў, за межы Ольпені, дзедзічнага спадчыннага гнязда.
Сын Паўлаў Іван выслужыўся перад польскім каралём Станіславам Аўгустам. Асобным прывілеем кароль дараваў ротмістру Івану Цюхаю пасаду скарбніка ваяводства Мсціслаўскага. Гэта было 12 снежня 1776 года.
Іванаў сын Рыгор, яго ўнук Юзэф і праўнукі Вікенцій, Флор, Караліна і Кацярына, якія жылі ў Ольпені, сталі правобразамі герояў неўміручай п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта». Пра гэта раскажу ў асобнай главе.
Прыкметнай зоркай на Паўлавым небе стаў Пётр, сын Рыгораў, Цюхай-Ліпскі. Мне ён уяўляецца самым адукаваным у родзе, бо сам пісаў лісты цару. Яго кар’ера пачалася з войска, і пасля ён імкнуўся, як паплавок, калыхацца на хвалях жыцця. Ва ўсялякім разе для ольпенскіх суродзічаў ён быў прызнаным аўтарытэтам.
Да яго сядзібы ішлі з просьбамі, паклонамі, кансультацыямі. Да таго ж падобна, што ён вёў вобраз жыцця старога халасцяка. Меў душу чыстую і праведную, імкнуўся да ўзлёту высокага.
Дакументы сведчаць пра яго актыўную дзейнасць, пачынаючы з 1831 года. У гэты час, як вядома, адбываліся крывавыя падзеі ў Польшчы і на Беларусі. Адны гісторыкі называюць іх шляхецкім паўстаннем, іншыя — вайной паміж Расіяй і Польшчай. Па розныя бакі «тэатра» аказаліся насельнікі тых мясцовасцей. Не суддзі мы ім. I не падправім іх дзетак, як бы нам цяпер хацелася. Гісторыю не перапішаш. Усвядомім і прымем факты, як яны захаваліся ў архіве.
У справе ольпенскага двараніна Пятра Рыгорава ёсць сведчанне ад мазырскага павятовага прадвадзіцеля дваранства Лянковіча, які пакінуў такую даведку: «Дворянин Петр Григорьев Липский по распоряженню высшего начальства имел от меня приличные благородному званию, его отличному поведенню и способностям разные поручения...»
Якія ж даручэнні выконваў Пётр Рыгораў з Ольпені? Улічым: ад яго ваколіцы да павятовага Мазыра больш за сто кіламетраў. На такой адлегласці трэба было прыкмеціць чалавека, паверыць яму і даверыцца.
Прадвадзіцель мазырскага дваранства паведамляе: у 1829 годзе Пётр Рыгораў Ліпскі склаў спісы павятовай шляхты для збору з іх земскіх падаткаў; у 1830 годзе — сабраў звесткі пра вінакурныя заводы ў павеце; у 1831 годзе — прызначаны дваранскім чыноўнікам для перавозкі ад Пружан і Слоніма да Брэста на падводах казённага правіянту і фуражу; у тым жа годзе служыў дазорцам за дзеяннямі насельнікаў даверанага яму ўчастка; у 1831 годзе даверана быць дваранскім чыноўнікам у перасоўным магазейне (Магазейн — сістэма забеспячэння войск у ваенны час прадуктамі, у яе ўваходзілі склады, хлебапякарні, гужавы транспарт) дзеючай арміі для перавозкі на параконных павозках правіянту і фуражу. Усё гэта Пётр Рыгораў Ліпскі «исполнил при похвальном поведении и с крайним усердием».
Архівы данеслі да нас яшчэ адзін вельмі цікавы дакумент. Гэта пісьмо палкоўніка Шыбекі, кавалера ордэнаў Святой Ганны і Уладзіміра за № 200 ад 3 лютага 1832 года. Прачытаем яго ўважліва ў арыгінале і ўдумаемся, якой была эпоха, узаемаадносіны палкоўніка Шыбекі і зямяніна з Ольпені Пятра Ліпскага:
«Чиновнику Подвижного магазейна Г. Петру Липскому.
По воли его светлости Господина Главнокомандующего Действующей Армии подвижной магазейн уничтожен, а погонщиков его велено распределить по домам. Вручая Вам в команду по прилагаемому списку тех погонщиков из разных уездов Минской губернии, предписываю их отвезти в уездный город Пинск. В пути наблюдать и соблюдать следующее: 1/ получив маршрут и кормовые деньги, следовать Вам до города Пинска и по прибытии всех под квитанцию Пинской городской полиции сдать, оттуда их отправят по домам. Квитанцию и списки с остатками денег представить мне; 2/ обязанностью Вашей будет следить за исправным продовольствием людей, вверенных Вам; 3/ заболевших погомщиков оставлять в гошпитолях под квитанции. В пути никаких обид жителям не причинять и стараться унимать погонщиков от всякого рода шалостей, за которые взыскивать с них по мере вины, и за то самим Вам ответствовать; 4/ о всем случившемся в пути, как равно и жалобы, доносить господину Гражданскому губернатору с описанием причин; 51 наблюдать за исправным следованием погонщиков, чтобы они в пути и на отдыхе никуда от своих мест не отлучались; 6/ продовольствие для погонщиков определяется платежом от казны, которое Вы производить должны: погонщикам из Гродненской губернии по 14, а Минской — по 13 ½ коп. в сутки за каждого человека за надлежащими росписями, и претензий от обывателей никаких не должно быть; 7/ занятие квартир для ночлегов и стоянок должно быть не по самоуправию, а по отводу местного начальства или Экономии; 8/ о благополучном прохождении Вашем с командой Вы должны получать квитанции от местных Экономий и оное хранить на случай надобности; 9/ по сдаче всех погонщиков в веденне Земства, представляется Вам полное право вернуться в свой дом. Всякое отступленне со стороны Вашей от порядка или малейшее упущение, законные претензии со стороны обывателей, утеснение вверенных вам людей и, словом, вся неисправность отнесена будет к личной Вашей ответственности и подвержена военному Суду».