Уладзімір ЛІПСКІ. Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод. Урыўкі з кнігі


Непадалёк ад Ольпені, у сонечны дзень нават дахі і дрэвы бачныя, здаўна стаіць вёска Вялемічы. Мне пашчасціла адшукаць некалькі старых дакументаў пра жыхароў гэтай вёскі. У іх не прыгадваюцца Ліпскія. Але яны жылі побач, у Ольпені, маглі быць сведкамі тых падзей. Дый тое, пра што згадваецца, магло быць і з імі, вернымі служкамі палеткаў, балотаў, лесу.

Просьба да чытачоў: калі будзеце чытаць пісьмо вялеміцкіх мужыкоў, то прыкіньце, ці не такія абяцалы і валакітчыкі сучасныя начальнікі, ці не менш жабрачае жыццё ў сённяшніх земляробаў?

«Его Превосходительству Господину Минскому Губернатору Генерал-Майору Шелгунову.

3-го Мирового участка, Хорской волости,

села Велемичи нижеподписавшиеся крестьяне.

Покорнейшее прошение

В бытность Вашего Превосходительства в волости Лядецкой, что ныне Хорская, в 1865 году в месяце Августе изволили Вы, Милостивый наш защитник, мило объявить в числе прочих крестьян и нам, что, если кто из нас будет кем-либо и в чем-либо обвиняем, имеет право жаловаться Вашему Превосходительству. Обнадеенные таким начальничьим словом, осмеливаемся заявить настоящее прошение в следующем:

1. Нам положено платить оброка за землю, озеро и болото по 5 рублей 50 копеек в год, что мы безостановочно и безпрекословно исполняем. Но в настоящем году по распоряженню Г. нашего Мирового Посредника 3-го участка Мясоедова и волостного Хорскаго Правления нам приказано платить оброка по 22 рубля, что очень превышает стоимость и ценность малоплодной нашей земли, частью песчаной и частью низменной, заплывающейся водой.

2. Мы издавна беспрепятственно и без всякой дани занимались пчеловодством в лесах и борах Велемичской, а ныне Давыд-Городоцкой Администрации Князя Радзивилла. Теперь нам и это воспрещено под условием платежа по 50 коп. за каждые пчёлы или сдачи половины мёда и воска.

3. Ловля рыбы и вьюнов, единственное поддержание нашего состояния, до сего времени не воспрещаемая нам, ныне не только запрещена, но даже лесные стражники наши коши рубят, жаки и сети забирают, а этим причиняют нам большую обиду.

4. Топливо для нас до сих пор было беспрепятственно, ныне позволено под условием платежа даже на отведенном нам участке.

5. Земля в урочище Здынком, присужденная нам, и находившаяся во владении Экономии Князя Радзивилла, через 3 года хотя и возвращена нам, но за трехлетнее владение мы не получили удовлетворения по 15 рублей на каждого хозяина дома. А это было обьявлено нам бывшим Г. Посредником Крапиковским.

6. В прошлом, 1866 году по распоряжению бывшего Велемичского сельского старосты Емельяна Никанчука нами свалены на магазейн 9 пар сосновых кроквов. За что мы после оштрафованы на 82 рубля 26 копеек, а нам же было приказано свалить сосны.

Все выше прописанные наши кривды представляя на благоуважение Вашего Превосходительства, всепокорнейше просим разобраться. Наше прошение имеет целью нахождение справедливости...»

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай нашу Беларусь падмяла Расія. Усюды правілі расійскія чыноўнікі. Самазванцы ў законе. Губернатар Шалгуноў — перад ім здымалі шапку вялеміцкія мужыкі і ольпенская шляхта. Міравы пасрэднік Мясаедаў вырашыў драць з гаспадароў зямлі не па 5 рублёў 50 капеек, а па 22 рублі. Разгараўся апетыт у самазванцаў, а беларусы ўсё ніжэй i ніжэй гнулі спіны ў пакорнасці. Ім нават скаргу трэба пісаць на мове самазванцаў, а не на пінчуковай, паляшуцкай, якой яны дыхаюць і жывуць.

Як жа дапамог губернатар вялеміцкім сялянам знайсці справядлівасць? Ен, як быў у іх, «мило» аб'явіў ім, што калі хто будзе пакрыўджаны кім-небудзь, то хай скардзяцца прама яму, генералу губерні Шалгунову. Паверылі, даверлівыя, напісалі ліст з шасці пунктаў.

I вырашылі вялеміцкія праўдашукальнікі, што пісьмо нельга пасылаць поштай. Ці мала хто перахопіць, а мо згубіцца. Выбралі трох баявейшых мужыкоў, сабралі для іх харчоў на восем сутак і адправілі ў Мінск. Знайшлі яны логава губернатара, прабіліся на нейкі калідор, Хацелі самога галаву спаткаць, з рук у рукі перадаць скаргу ды славесна растлумачыць мужыцкія крыўды, але губернатар, сказалі, «пребывают в Санкт-Петербурге».

Уручылі хадакі сваё пасланне нібыта сакратару Шалгунова. Прачытаў ён пры іх пісьмо, сказаў, каб спакойна ехалі дамоў, рашэнне атрымаюць праз павятовае праўленне.

Тры доўгія месяцы чакалі вялеміцкія сяляне рашэння свайго абаронцы. I дачакаліся. Іх скаргу разгледзела Мінскае губернскае па сялянскіх справах прысутствіе 23 сакавіка 1868 года. Пастанавілі: «Объявить просителям через волостное правленне, что жалоба их, как необоснованная, покинута без последствия».

Крумкач крумкачу вочы не выдзеўбе. Хіба могуць самазванцы крыўдзіць адзін аднаго? Зладзеі адной зграі ведалі, як прыгожа схлусіць людзям. Але ж і пінчукі ўпартыя. Надумалі яны пісаць новую скаргу губернатару. А ў ёй — пра свежыя «притеснения».

Пайшлі да міравога пасрэдніка, каб выдаў давераным асобам пашпарты ў г. Пінск для падачы на пошту прашэння губернатару, а мясцовы самазванец адмовіў. «Изволил» напісаць наступную рэзалюцыю: «Не выдавать дотеле паспортов, пока не заплатят недоимку за землю по 15 рублей».

А дзе ж селяніну ўзяць такія грошы? Вось і паляцелі ў Вялемічы крумкачы: старшына, павятовы пісар, пан станавы прыстаў Мухля. Пачалі апісваць рухомую і нерухомую маёмасць сялян «на предмет уплаты недоимки». Прымушалі адкрываць бодні — так у Вялемічах называюць куфры, дзе хаваюць грошы, адзенне, палатно.

«Повинуясь этому, — пісалі вялеміцкія змагары за праўду, — двое из наших крестьян с прискорбием в сердце отозвались: «Ах! Боже наш! Ужели Закон велит, чтобы и наши бодни были отпираемы?..» Из-за этого те крестьяне были посажены Г. Посредником в м. Туров на целую неделю в холодную, на хлеб и воду, признав их ослушниками власти. Да сохранит наc Господь от сего. Извольте видеть, Ваше Превосходительство, как крестьянская беззащитная правда страждет!..»


НА ГАЛОЎНУЮ