|
Радаслоўныя роспісы
Многія з наведвальнікаў гэтай старонкі звяртаюцца да аўтара з просьбай расказать пра радавод таго ці іншага чалавека. На жаль, некаторым я не магу напісаць нічога дакладнага. І не толькі таму, што даследванне знаходзіцца ў самым пачатку, а Ляшкевічаў у свеце тысячы...
Часта людзі памятаюць, як звалі бацькоў, і ўжо нямногія могуць назваць імёны дзядуль, бабуль, даты іх нараджэнняў і смерці. А гэта так важна! А яшчэ ў нашай справе для ідэнтыфікацыі галіны роду важна ведаць, як род называлі ў вёсцы па-вулічнаму. Бо там, дзе было шмат Ляшкевічаў, даўняя роднасць з вякамі гублялася, і людзі вялі адлік на некалькі пакаленняў, называючы сваю галіну нейкай адметнай мянушкай. Напрыклад, у Мачулі зараз жывуць некалькі галін роду Ляшкевічаў: Міхайлы, Эдуардавы, Банесі, Сымановыя, Сцепанюкі, Беражкі, Бабунічы, Кайтаны. У той жа час у Альпені ёсць таксама некалькі галін роду Ляшкевічаў, якіх па-вулічнаму клічуць, напрыклад, Разюкі, Страшукі, Хвэлюсі, Царыкі, Цыпалі, Якаўцы, Грысюкі, Грыцукі, Гавары, Кумчагэравы, Жогалевы, Ляхны, Мосейкі, Паўлікі і іншыя.
Сябры! Гэтая старонка задумана для калектыўнай творчасці. Каб усвядоміць нашы агульныя карані. Таму спадзяюся, што яна будзе паступова папаўняцца інфармацыяй, дзякуючы нашым агульным намаганням. У якасці прыкладаў пакуль змешчаны некалькі радаслоўных роспісаў. Разумею, што яны могуць утрымліваць недакладную індармацыю, таму ўдакладненні толькі вітаюцца. Самы вялікі роспіс бярэ пачатак ад Марціна Зяновіча-Ляшкевіча-Альпінскага. У ім змогуць сябе знайсці асобы, якія пераважна належаць да мачульскіх Ляшкевічаў, якіх па- вулічнаму клічуць "Міхайламі", "Банесямі", "Сыманамі", "Сцяпанюкамі" і "Кайтанами", а таксама альпенскія "Семэнкі" і іншыя.
Магчыма, у змешчаных спісах нехта знайшоў і сябе, сваіх родных ці знаёмых. Магчыма, не. У такім разе раскажыце пра свой радавод!
Дарэчы, яшчэ некалькі радаслоўных роспісаў, якія тычацца персанальна сям'і аўтара старонкі, можна ўбачыць на старонцы АЎТАРА!.
|