|
Герб «НАЛЕНЧ» (Nałęcz)
Апісанне герба
На чырвоным полі сярэбраная круглая павязка, якая звязана ўнізе;
клейнод — над прылбіцай жанчына ў чырвонай сукенцы з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамі за аленевы рогі.
Вядомы варыянт з незавязанай павязкай на шчыце.
Гербам карысталіся: Аборскі, Адахоўскі, Альпінскі, Астрарог, Астроўскі, Баброўскі, Бараноўскі, Баярскі, Блажаевіч,
Браткоўскі, Бянклеўскі, Валянскі, Вайцяхоўскі, Вольскі, Война, Войніч, Вяржбоўскі, Гарткевіч, Гембіцкі, Гіжыцкі,
Гінальскі, Гладкі, Горскі, Градзецкі, Гурскі, Ендрыеўскі, Дабравольскі, Дамброўскі, Дзявонскі, Дзямідовіч, Длускі,
Дыбоўскі, Жабіцкі, Закрэўскі, Заянчкоўскі, Імбра, Кажанеўскі, Кажаноўскі, Казанскі, Камарніцкі, Камароўскі, Каменскі,
Канеўскі, Кароза, Качан, Качаноўскі, Качкоўскі, Квяцінскі, Клакоцкі, Кулікоўскі, Куноўскі, Куроўскі, Лавіцкі, Ленскі,
Лібарчай, Лукомскі, Львоўскі, Ляхоўскі, Ляцкі, Ляшкевіч, Ляшчынскі, Маеўскі, Малахоўскі, Маразоўскі, Машынскі,
Міцкевіч, Мольскі, Мразоўскі, Мрачкоўскі, Мякевіч, Мяржынскі, Навадворскі, Навасельскі, Неслухоўскі, Несялоўскі,
Непакайчыцкі, Няміра, Падлецкі, Палюховіч, Папоўскі, Парчэўскі, Пельскі, Петрашкевіч, Попель, Прушынскі, Прыбора,
Пяроўскі, Рачынскі, Рудніцкі, Сабоцкі, Садоўскі, Сасноўскі, Славінскі, Струміла, Сускі, Сярніцкі, Тушынскі, Тымінскі,
Тэразінскі, Хадакоўскі, Хмара, Хмель, Цехановіч, Ціхоцкі, Чарнкоўскі, Шуйскі, Шымборскі, Ядкоўскі, Язерскі, Яловіч,
Яноўскі, Янчэўскі, Ясенскі.
«НАЛЕНЧ» і Ляшкевічы
Аб прыналежнасці герба «НАЛЕНЧ» да роду Ляшкевіч-Зяновіч-Альпінскі сведчаць і розныя дакументы. І найперш дваранскія граматы. Кожная з іх выдавалася ў чырвонай картоннай папцы-вокладцы, на якой залатымi ціснёнымі літарамі было выведзена:
Потомственный дворянинъ
МИНСКОЙ ГУБЕРНІИ
Герба «Наленчъ»
...
...
Зеновичъ-
Лешкевичъ-
Ольпинскiй
Указ.Прав.Сен.по Деп.Герольдіи от ...
за № ....
СВИДЕТЕЛЬСТВО ...
Ёсць сведчанні і ў архіўных дакументах. Вось адно з іх. Пратакол (копія) Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад ... мая 1835 года, дзе сказана:
«... равно Депутатами с уездов для зсматривания Дворянских доказательств избранными сложено было прошение чрез Дворянина Мозырского уезда Геронима сына Иосифа Зеновича Лешкевича Ольпинского с представленными доказательствами по родословной поданное, в которой изъясняет, что фамилия его Лешкевичов Ольпинских Герб Наленч согласно описанию Герольдических авторов в поле красном белым платком вокруг верченным и связанным, а по шлеме над короною девица между оленьими рогами, руками тех рогов держащаяся, у которой также Голова платком связана и конци оного висящие видать...»
Ф. 319, воп. 2, спр. 1795, л. 95 НАБ.
Акрамя таго, у Нацыянальным архіве Беларусі ёсць і сама выява герба (гл. другі малюнак) на адной са схемаў з радаслоўным роспісам Ляшкевічаў:
«1839 года марта 21 дня Минское дворянское депутатское собрание сходно протокольной своей резолюции настоящего числа последовавшей Сию родословную рода Лешкевичей в семи коленах о двадцати семи (человеках) помечает.»
Ф. 319, воп. 1, спр. 1166, табл. 12 НАБ.
|