Герб «ЗЯНОВІЧ»

герб Зяновіч

Герб Зеяновіч

Апісанне герба

У чырвоным полі — залатая дужка, на якой залаты крыж. У клейноце над прылбіцай — чорны крумкач налева, які трымае ў дзюбе залаты пярсцёнак. Ёсць варыянты з зязюляй у клейноце. Іншая назва герба — "Дэшпат".
Гербам карысталіся: Дэшпат, Жынеў, Зэновіч, Зяновіч, Кастрынскі, Кастрэнскі, Кастрэнь, Младановіч.

Паводле таго ж Чэслава Малеўскага і ўжо вядомай нам яго кнігі "Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku", у Лідскім павеце жылі роды "Zenowicz" i "Zienowicz". Прадстаўнікі першага карысталіся гербам "Дэшпат" (Deszpot) і пражывалі ў вёсках Сямешкі, Міхноўцы, Юзэфаў, Вавёрка вавёрскай парафіі, а таксама ў ваколіцах Ракі і Валкевічы адпаведна заблоцкай і радуньскай парафіяў. А вось прадстаўнікі другога роду карысталіся ўласным гербам і пражывалі ў Станкевічах вавёрскай парафіі, у Валейшах заблоцкай парафіі і ў ваколіцы Смоліха навадворскай парафіі.

НА ГАЛОЎНУЮ

Copyright© 2004-2013, Юрась ЛЯШКЕВІЧ.   Напісаць аўтару