Наша супольнасць
Як было ўжо не раз сказана, гэты рэсурс задумваўся, як клуб Ляшкевічаў, якія жывуць у самых розных кутках свету. Гэты раздзел як раз і прызначаны для таго, как наведвальнікі старонкі даведаліся ў тым ліку і пра вас. Такім чынам, у вас ёсць магчымасць пакінуць тут інфармацыю пра сябе. Фотаздымкі толькі вітаюцца.
Каб адправіць інфармацыю, націсніце ТУТ і запоўніце форму. Пасля апрацоўкі, ваша пасланне будзе размешчана на гэтай старонцы.
Wojtek Leszkiewicz-Zenowicz-Olpinski/ Войтэк Ляшкевіч-Зяновіч-Альпінскі
У Варшаве жыве Войтэк Ляшкевіч-Зяновіч-Альпінскі. Яго бацька Альгерд нарадзіўся ў адной з вёсак Столінскага раёна, хутчэй за ўсё ў Белавушы. Са слоў бацькі Войтэк ведае, што той хадзіў у школу ў Столін, быў у захапленні ад ракі Гарыні і Пінска.
Вось, што Войтэк напісаў яшчэ пра сябе: "Mam na imie Wojtek, mieszkam w Warszawie. Jestem sredniolatkiem pelnym energii. Interesuje sie turystyka, wedkarstwem, fotografia, aktywnym wypoczynkiem, Internetem i komputerami. Mam stronu internetowu i chcialbym zaprezentowac Wam wybor moich fotografii. Zawsze lubilem robic zdjecia i kolekcjonowac je. W Technicznej Szkole Wojsk Lotniczych w Zamosciu zdobylem specjalnosc fotolaborant. Teraz fotki powoli skanuje i umieszczam w Internecie. Pierwszy temat mojej foto-retrospekcji to czasy szkolne. Ten czarno-bialy swiat wydawal sie bardziej kolorowy, spokojniejszy, bezpieczniejszy. Bez komorek, Internetu, komputerow, narkotykow, bezrobocia, mafii, "wyscigu szczurow" i slowa k.... na ustach."
Яго старонка ў інтэрнэце знаходзіцца па адрасе: www.fotki.xip.pl
Войтэк таксама даслаў фотаздымак свойго дзеда Юзэфа Ляшкевіча-Зяновіча-Альпінскага, зроблены ў Мінску напярэдадні другой сусветнай вайны, і фотаздымак свойго бацькі Альгерда Ляшкевіча-Зяновіча-Альпінскага, зроблены ў Польшчы ў 1970-х гадах.
Jacek Leszkiewicz/Яцэк Ляшкевiч
Сваё фото даслаў Яцэк Ляшкевіч, які жыве таксама ў Польшчы, у горадзе Сьвінаусце. На жаль Яцэк не напісаў нічога пра сябе, але расказаў, што яго продкі паходзяць з Беларусі.
Андрей Лешкевич/ Андрэй Ляшкевіч
Андрэй Леанідавіч Ляшкевіч жыве ў Саратаве (Расія). Продкі па бацькоўскай лініі зараз жывуць у г. Глыбокае (Віцебская вобласць), а дзядзька Андрэя Віктар Аркадзьевіч Ляшкевіч – у Кішынёве (Малдова).
А на гэтым фотаздымку, які зроблены у вёсцы Мачуль Столінскага райна, адразу чатыры пакаленні роду Ляшкевіч.
Іван Іванавіч Ляшкевіч нарадзіўся ў 1923 годзе. Яго дачка Марыя -- у 1949-м (працавала ў мясцовай школе). У сваю чаргу яе дачка Ірына Ляшкевіч (крайняя справа) таксама працуе ў гэтай жа школе, а яе сын Барыс (1990 г. н.) заканчвае школу. Ірына піша вершы, некаторыя з якіх можна прачытаць у раздзеле ПУБЛІКАЦЫІ.
|