Юрась ЛЯШКЕВІЧ
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў вёсцы Альпень Столінскага раёна
Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. Калі камусьці нешта гавораць такія назвы як Давыд-Гарадок, Тураў, Пінск, то гэта зусім блізка. Адным словам, глыбінка беларускага Палесся. Зараз жыву ў Мінску. З 1994 па 2002 год працаваў ў беларускамоўнай газеце
"ЗВЯЗДА".
Потым быў адказным сакратаром беларускай рэдакцыі расійскай газеты "ТРУД". А з верасня 2005-га па студзень 2012 г. — шэф-рэдактар беларускіх спецыялізаваных часопісаў аб будаўніцтве "МАСТЕРСКАЯ. Современное строительство", "Оконный рынок", "Строим дом". Зараз займаюся публіцыстыкай і капірайтынгам.
Яшчэ ў школе пачаў цікавіцца гісторыяй сваёй вёскі і паходжаннем прозвішча. Пасля прыезду ў Мінск і навучання на журфаку Беларускага дзяржаўнага універсітэта гэтая цікавасць стала больш усвядомленай, і паступова захапленне генеалогіяй стала адным з галоўных хобі. Зараз у асабістай базе ёсць звесткі на некалькі тысячаў носьбітаў прозвішча Ляшкевіч, якія жылі і зараз жывуць не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету.
У пошуках продкаў і складання генеалагічнай гісторыі Ляшкевічаў дапамагаюць жонка Алена і сын Віталік.
Ніжэй змешчаны мае радаслоўныя роспісы:
-
-
-
-
|