ЯСІ з Мачуля — Роспіс роду

Гэты роспіс роду, запісаны паводле сцверджанняў жыхароў в. Мачуль, налічваў толькі некалькі радкоў і доўгі час захоўваўся ў базе аўтара некранутым. Думалася, што прадстаўнікоў роду, які па-вулічнаму ў Мачулі клікалі Ясі (Ясёвыя), болей не засталося, і гэтая галіна згасла. Ва усякім выпадку ў Мачулі нашчадкаў гэтага роду няма. Вядома толькі, што адзін з продкаў – Міхаіл Іосіфавіч Ляшкевіч – некалі пераехаў у Лісовічы. На могілках у Харомску ёсць толькі магілы яго і яго жонкі.

Мачульскі краязнаўца І. Сядляр тлумачць гэта так: "Тры сыны Іосіфа Іванавіча Ляшкевіча (Ясюка) за польскім часам ў в. Мачуль не пражывалі. Аляксандр і Мікалай закончылі гарадское народнае вучылішча да Першай сусветнай вайны і былі заўважаны ў палітычных падпольных справах як прыхільнікі бальшавікоў. З усталяваннем дзяржаўнай мяжы яны перайшлі на бок Саветаў і з таго часу ў Мачулі іх больш ніколі не бачылі. Старэйшы сын Міхаіл, які быў інвалідам, з бацькам застаўся на гаспадарцы. А ў 1928 годзе яны прадалі ў Мачулі ўсю зямлю і купілі хутары паблізу вёскі Лісовічы, дзе і засталіся жыць.

Восенню 2006 года на старонку напісала невялікі аповяд пра свой род Ілона Ляшкевіч, якая паходзіць з г. Сумы (Украіна). Некаторы час яны жыла ў Маскве. Паводле расказу Ілоны, яе дзед быў родам з Лісовічаў, і казалі на яго там Мачулец, бо паходзіў з Мачуля. Пры супастаўленні звестак высветлілася, што дзед Ілоны з'яўляецца сынам таго самага Міхаіла Іосіфавіча Ляшкевіча з роду Ясёў. У вайну ён быў выгнаны на прымусовыя працы ў Нямеччыну, а пасля гэтага больш у Лісовічы не вярнуўся (сённяшнія доўгажыхары вёскі лічылі яго загінуўшым).

Такім чынам, высветлілася, што род Ясёў працягваецца. Дарэчы, ад Ілоны стала вядома, што браты Міхаіла, якія пікінулі Мачуль і нібыта былі рэпрэсіраваныя перад вайной, засталіся жывыя. Ва ўсялякім разе, адзін з іх па чутках жыў у Нальчыку. І магчыма ў яго былі дзеці, унукі. Калі так, то, магчыма, змешчаны ўнізе роспіс роду Ясёў з цягам часу будзе пашырацца.

1 Іван ЛЯШКЕВІЧ (Ясь)
+ …
  2 Іосіф ЛЯШКЕВІЧ (Ясюк)
  + …
    3 Міхаіл ЛЯШКЕВІЧ (Мачулец) *да 1890(1877) - †1954, Харомск
		(пераехаў у Лісовічы ў 1928-м) 
    + Васіліса Міхайлаўна … *1892 - †1960, Харомск
      4 Марыя ЛЯШКЕВІЧ *каля 1922 (Кобрын)
      + …ДЗЯНІШЧЫЦ 
        5 Валянціна …
        5 Леанід …
        5 Міхаіл …
      4 Іван ЛЯШКЕВІЧ *12.08.1926 - †2003, Сумы (Украіна)
	  		(быў выгнаны ў ВАВ у Нямеччыну)
      + Ніна Кузьмінічна КЛЮЧНІКАВА *01.04.1929 - †2002, Сумы
        5 Вячаслаў ЛЯШКЕВІЧ *03.12.1950 (Сумы, Украіна)
        + Паліна Міхайлаўна АЎЧАРЭНКА *23.06.1950
          6 Ілона ЛЯШКЕВІЧ *04.03.1971 (Масква)
          6 Ларыса ЛЯШКЕВІЧ *05.09.1975 (Сумы)
            7 Канстанцін ЛЯШКЕВІЧ *19.07.1997
        5 Валерый ЛЯШКЕВІЧ *1954 - †1971
        5 Вольга ЛЯШКЕВІЧ *02.10.1959
        + … ДУБІНА
          6 Ігар ФІРСАЎ *1979 - †2000
          6 Юлія ДУБІНА
    3 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ *да 1890 (рэпрэсіраваны ў 1939 г.)
    3 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ *да 1895 (рэпрэсіраваны ў 1939 г.)
		(адзін з братоў жыў у Нальчыку?)
    3 сястра

НА ГАЛОЎНУЮ

Copyright© 2004-2013, Юрась ЛЯШКЕВІЧ.   Напісаць аўтару