ЭДУАРДАВЫ з Мачуля — Роспіс роду
Сям'я Эдуарда Ляшкевіча, якая паходзіць з засцянковай шляхты, атрымала зямлю з радзівілаўскага фонду вольных земляў мачульскай дачы ў в. Мачуль прыкладна ў 1860-х гадах. Да падзелу сям'я лічылася ў вёсцы даволі заможнай. Яе галава на той час быo адзіным у вёсцы пісьменным чалавекам. Належала да каталіцкай веры. У тыя часы ва ўсіх жыхароў вёскі былі выключна курныя хаты. А гэтая сям'я, паводле свярджэнняў І. Седляра, адной з першых пабудавала жылы дом-пяцісценку з сапраўднай печчу і грубкай. Мясцавыя жыхары доўгі час называлі дом Эдуарда Ляшкевіча "святліцай".
Каля дома быў вялікі агарод і багаты фруктовы сад (яблыні, грушы, слівы). Ужо толькі па гэтым было відаць, што гаспадарка адна з лепшых у вёсцы.
Лёс сыноў склаўся па-рознаму. Падзел сям'і адбыўся яшчэ пры жыцці Эдуарда (ён памер прыкладна ў 1915-16 гг.). Старэйшы з братоў Ілля працаваў ў Мазыры ў паліцэйскім участку. З жонкай ён разышоўся, таму яго сын Антон гадаваўся ў сям'і брата Лук'яна. Антон пабудаваў дом у Мачулі, але ў 1945 годзе з'ехаў у Польшчу з дзядзькам і стрыечным братам - Аляксандрам Лук'янавічам. Таму іх нашчадкі зарах пражываюць на тэрыторыі Польшчы.
Сын Сцяпан, вярнуўшыся з Першай сусветнай вайны, аўдавеў. Ён быў кавалём, меў уласную кузню ў Мачулі. Ажаніўся ў другі раз, займеў яшчэ дзяцей, але і другая жонка нечакана памерла. З чатырма сіратамі на руках Сцяпан жыў, ледзь зводзячы канцы з канцамі. Памер перад Другой сусветнай вайной. Зараз у Мачулі пражываюць нашчадкі Вялянціна Сцяпанавіча.
Іпаліт Эдуардавіч служыў на чыгунцы ў Ваўкавыску. У 1930 годзе ён вярнуўся з жонкай у Мачуль, пабудаваў тут цудоўны дом (яго знеслі ў 1982 г., вызваляючы месца пад сучасную сядзібу П.Г. Кірэчкі), але нашчадкаў так і не займеў.
Малодчы сын Эдуарда Іосіф застаўся жыць у бацькоўскай хаце.Меў только дачку, да якой прыйшоў у прымы Уладзімір Ляшкевіч, сын Івана Селівестравіча (Вяшчыцкі).
1 Эдуард (Сцяпанавіч) ЛЯШКЕВІЧ *1845 - †каля 1916
+ …
2 Ілля ЛЯШКЕВІЧ *1867 (Працаваў у паліцыі ў Мазыры)
+ …
3 Антон ЛЯШКЕВІЧ *1894 (у Польшчу ў 1945-м)
+ …
4 Яўген ЛЯШКЕВІЧ *1918 (Польшча)
4 Іосіф ЛЯШКЕВІЧ *1921 (Польшча)
4 Міхаіл ЛЯШКЕВІЧ *1925 (Польшча)
2 Лук'ян ЛЯШКЕВІЧ *1870 (у Польшчу ў 1945-м)
+ …
3 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ *1902 (у Польшчу ў 1945-м)
3 Андрэй ЛЯШКЕВІЧ *1903
+ …
4 Іосіф ЛЯШКЕВІЧ *каля 1957 (?) Расія
2 Сцяпан ЛЯШКЕВІЧ *1873 - каля 1930
+ …
3 Анэля ЛЯШКЕВІЧ
3 Валянцін ЛЯШКЕВІЧ *1911- †… Мачуль
+ Надзея ЛЯШКЕВІЧ*1913 - †197? Мачуль
4 Людзвіг ЛЯШКЕВІЧ *1931 - †1976 Мачуль
+ Яўгенія … *1930 Мачуль
5 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ *1958 Мачуль
+ Валянціна … *… Велямічы
6 Мікалай ЛЯШКЕВІЧ *1984
6 Людзвіг ЛЯШКЕВІЧ *1985
5 Міхаіл ЛЯШКЕВІЧ *1968 (Мазыр)
+ Анжэла … *1970
6 Яўген ЛЯШКЕВІЧ *1992
4 Генадзь ЛЯШКЕВІЧ *1938 - †1998 Мачуль
+ Марыя КІРЭЧКА *1926
5 Міхаіл ЛЯШКЕВІЧ *1958 (Церахоўка, Гом. вобл.)
+ Святлана …
6 …ЛЯШКЕВІЧ
6 …ЛЯШКЕВІЧ
5 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ *1962 (Церахоўка)
+ Людміла …
6 … ЛЯШКЕВІЧ
6 Ганна ЛЯШКЕВІЧ
5 Іван ЛЯШКЕВІЧ *1967 (Мурманск)
+ …
6 Іван ЛЯШКЕВІЧ *1993
5 Любоў ЛЯШКЕВІЧ *1960 (Гродна)
5 Вольга ЛЯШКЕВІЧ
4 Тэрэса ЛЯШКЕВІЧ *1938 -†199?
+ … ДУБІНА
4 Іван ЛЯШКЕВІЧ *1940 (Рэчыца Столінскага р.)
+ Вера ЛЯШКЕВІЧ *194? Альпень
5 Сяргей ЛЯШКЕВІЧ *1966 (Лунінец)
5 Уладзімір ЛЯШКЕВІЧ *1985
5 Надзея ЛЯШКЕВІЧ *1971 (Рэчыца)
4 Казімір ЛЯШКЕВІЧ *1947 (Рэчыца)
+ Ганна ШАЎЧУК *1947 Рамель
5 Анжэла ЛЯШКЕВІЧ *1971 (Рамель)
+ Анатоль Георгіевіч ЛЯШКЕВІЧ *1965 - †05.2001
6 Рыгор ЛЯШКЕВІЧ *1989
6 Ганна ЛЯШКЕВІЧ *1995
5 Валянцін ЛЯШКЕВІЧ *1973 - †1994
4 Вольга ЛЯШКЕВІЧ *1951 (Рубель)
+ Рыгор ЛЯШКЕВІЧ *19?? Рубель
5 Валянцін ЛЯШКЕВІЧ *1970 Рубель
+ Святлана … *… Рубель
6 … ЛЯШКЕВІЧ *1997
6 … ЛЯШКЕВІЧ
5 Аляксандра ЛЯШКЕВІЧ
5 Надзея ЛЯШКЕВІЧ
4 Ванда ЛЯШКЕВІЧ *1952 (Церахоўка)
+ … КАЙДУНОВА
4 Яніна ЛЯШКЕВІЧ *1933 Мачуль
+ Мар'ян ЛЯШКЕВІЧ *1932
5 Іосіф ЛЯШКЕВІЧ *1952 (Давыд-Гарадок)
+ Вольга ШЭПКА *1955
6 Аляксандр ЛЯШКЕВІЧ *1978 (Давыд-Гарадок)
6 Ала ЛЯШКЕВІЧ
5 Мальвіна ЛЯШКЕВІЧ *1955 Мачуль
+ Іван ПЫТЭЛЬ *1946
5 Рамуальда ЛЯШКЕВІЧ *1957 (Церахоўка, Гом. вобл.)
+ Уладзімір КАНДРАЦЕНКА
5 Віктар ЛЯШКЕВІЧ *1966 (Церахоўка, Гом. вобл.)
+ Валянціна …
6 Сяргей ЛЯШКЕВІЧ *1991
6 Марына ЛЯШКЕВІЧ *1994
2 Іпаліт ЛЯШКЕВІЧ *1876 (служыў на чыгунцы) (Ваўкавыск)
2 Іосіф ЛЯШКЕВІЧ *1879
+ …
3 Вольга ЛЯШКЕВІЧ *1907- †1944
+ Уладзімір Іванавіч ЛЯШКЕВІЧ (гл. Марцін)
|