|
Велямічы — Велемичи — Wielemicze
Вёска ў Столінскім раёне. Цэнтр сельскага савета і сельгаскааператыва "Веляміцкі", былога калгаса "За Радзіму".
У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1392 годзе разам з вёскай Альшаны. З 1569 года ў складзе Рэчы Паспалітай. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.
У 1886 годзе ў вёсцы было 95 двароў і 530 жыхароў. А паводле перапісу 1897 года ўжо налічваўся 161 двор, а колькасць насельнікаў дасягнула 1234 чалавек. На той час у Велямічах, акрамя царквы, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма.
Падчас далучэння да Польшчы ў 1921 годзе ў вёсцы было 240 двароў і 1557 жыхароў, а на момант вяртання савецкай улады ў 1939 годзе колькасць гаспадарак дасягнула 288, а насельніцтва павялічылася амаль на тысячу і дасягнула 2504 чалавек. У 1940 годзе ў Велямічах працаваў паравы млын, была адкрыта няпоўная сярэдняя школа, дзейнічалі сельпо, магазін; у кастрычніку арганізаваны сельсавет. Яго старшынёй быў абраны М. А. Ляшкевіч.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва Веляміч істотна знізілася: налічвалася 419 двароў і 1676 жыхароў. У 1943 годзе гітлераўцы спрабавалі спаліць вёску, загубілі 16 мясцовых жыхароў.
Падчас перапісу 1970 года ў Велямічах было 556 двароў і 2037 чалавек. У 1980 годзе — 2015 насельнікаў. Па стану на 1996 год налічвалася 685 сядзібаў і 2004 жыхары, а на пачатку 2002 года зарэгістравана 689 двароў і 1825 вяскоўцаў.
Маецца помнік архітэктуры — Веляміцкая Ільінская царква, якая была пабудавана ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 года пабудовы. У цэнтры вёскі ўзведзены таксама помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Каля вёскі, у напрамку Давыд-Гарадка, знаходзіцца група археалагічных помнікаў «Велямічы».
Падчас раскопак у іх былі знойдзены сотні пахаванняў, самыя раннія з якіх адносяцца да пачатку нашае эры. У могільніках знойдзены
бронзавыя ўпрыгожанні, гліняны посуд, жалезныя нажы, іншыя прадметы. Непадалёку ад могільнікаў былі выяўлены сляды
пасяленняў плямёнаў зарубінецкай культуры: рэшткі жылых і гаспадарчых памяшканняў, прадметы побыту. У прыватнасці, у вёсцы быў знойдзены крамянёвы серп.
Выпіскі з літаратуры
WIELEMICZE, ws poradziwillowska nad rzka Kopanica, dopl. Mostwy, pow. mosyrski, w 3 okr. pow. Turowskim, gm. Chorsk, o 178 w. od Mozyrza. Posiaga cerkiew p. Wez. sw. Eljasza, fundacyi kn. Radziwillow, z zapisem przeszlo 2 wlok ziemi; okolo 1200 parafian. Filia w Olpieniu, p.wez.Wnebowzecia N. P., z roku 1784, z zapisem przeszlo ? wloki ziemi. Kaplica kat. par. Otolczuce. W. Wspominiane w documiencie XVI w. (ob "Rewizya puszcz", 341). A.Jel.
Slownik geograficzny. 1893. T 15, str. 312.
|