|
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Альпень
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, знаходзячыся ў 1849 годзе ў Альпені, напісаў тут верш «Вясна!», які ўвайшоў у зборнікі яго твораў. Верш датаваны 12 мая 1849 года. А ужо 13 мая ён піша верш «Прыпяць», пад
якім напісана: «На водах Прыпяці; мая 13 дня 1849 года».
ВЯСНА!
Жаўруча, сіняй вясны вястуне!
Высока ў неба, малы, узбіся,
Збудзі прыроду, жыцця пяюне,
Удзячнай песняй з высяў.
Як прыгажуня, што з мар-летуценняў
Збуджана ўраз пацалункавым рэхам,
Квецячы твар свой анёльскі ірдзеннем,
Дорыць каханка цнатлівым усмехам;
Так і прырода ў абдымках вясновых
Барвай надзеі красуе шчасліва,
Рэха Земфіру жадае ёй новых
Дзён і кахання лагодным матывам. Тут жа
ліе салавей апантана Песню прызнання ў каханні абранай.
Воляю дыхае ўсё
навакола, Сонейка нават смяецца вясёла,
Стрэламі промняў знішчае
Рэшткі зухвалыя снежнае белі, Хваляй цяпла ачышчае
Дол, на якім час
ад часу ды стрэліць Кветка ў шуканні жывільнага тхнення,
Радая, што не ў
марозным вянзенні. О божа! бясконцы дабра крыніцы,
Калі твой люд, што
цябе абражае, Заместа кары з тваёй жа дзясніцы
Такое багацце мае.
Ольпень, мая 12 дня 1849 года.
(Пераклад Сяргея
Сакалова.)
Друкуецца па выданні: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Творы. Мінск, 1984; стар. 409-410.
|