Вітаю вас, сябры!

Калі вы зайшлі на гэтую старонку, то значыць, даследаванне радаводу Ляшкевічаў цікавіць не толькі мяне. І спадзяюся, сярод вас я знайду нямала аднадумцаў. Гэта, па-першае, і гэта самае прыемнае. Па-другое, мяркую, гэтая задума можа стаць своеасаблівым віртуальным клубам прадстаўнікоў нашага прозвішча, існаванне якога будзе карысным не толькі для яго носьбітаў. Таму, калі вы валодаеце пэўнымі ведамі пра радавод Ляшкевічаў, прапаную далучацца да стварэння гэтай старонкі.

За той час, які я займаюся даследаваннем радаводу, назапасілася трохі інфармацыі. Яна знаходзіцца ў розным стане, захоўваецца на розных носьбітах, на розных мовах. Таму гэтая старонка — яшчэ і спроба сістэматызацыі гэтай інфармацыі. Гэта, па-трэцяе. І прашу вас, не здзіўляйцеся, калі на некаторых старонках звестак будзе мала. Яны будуць з'яўляцца паступова. Бо для напаўнення старонкі зместам, зразумела, патрэбен час і, безумоўна, працяг даследаванняў. На жаль, некаторая інфармацыя ўвогуле не можа быць змешчана на гэтым рэсурсе для публічнага прагляду, паколькі яна ўтрымлівае персанальныя даныя. А гэта — усё ж сфера прыватнага жыцця чалавека.

За абнаўленнямі старонкі сачыце па раздзелу «НАВІНЫ».

Што ж, запрашаю ў захапляльнае падарожжа па гісторыі роду Ляшкевічаў.

P.S. Буду ўдзячны, калі вы пакінеце свае ўражанні ад гэтай старонкі ў ГАСЦЯВОЙ кнізе.

Будзьма разам!


Copyright© 2004-2013, Юрась ЛЯШКЕВІЧ.   Напісаць аўтару