Винцент Дунин-Марцинкевич и Ольпень

Винцент Дунин-Марцинкевич, находясь в 1849 году в Ольпене, написал здесь стихотворение «Весна!», которое вошло в сборники его произведений. Стихотворение датировано 12 мая 1849 года. А уже 13 мая он пишет стихотворение «Припять», под которым написано: «На водах Припяти; мая 13 дня 1849 года».


ВЯСНА!

Жаўруча, сіняй вясны вястуне!
Высока ў неба, малы, узбіся,
Збудзі прыроду, жыцця пяюне,
Удзячнай песняй з высяў.
Як прыгажуня, што з мар-летуценняў
Збуджана ўраз пацалункавым рэхам,
Квецячы твар свой анёльскі ірдзеннем,
Дорыць каханка цнатлівым усмехам;
Так і прырода ў абдымках вясновых
Барвай надзеі красуе шчасліва,
Рэха Земфіру жадае ёй новых
Дзён і кахання лагодным матывам.
Тут жа ліе салавей апантана
Песню прызнання ў каханні абранай.
Воляю дыхае ўсё навакола,
Сонейка нават смяецца вясёла,
Стрэламі промняў знішчае
Рэшткі зухвалыя снежнае белі,
Хваляй цяпла ачышчае
Дол, на якім час ад часу ды стрэліць
Кветка ў шуканні жывільнага тхнення,
Радая, што не ў марозным вянзенні.
О божа! бясконцы дабра крыніцы,
Калі твой люд, што цябе абражае,
Заместа кары з тваёй жа дзясніцы
Такое багацце мае.
Ольпень, мая 12 дня 1849 года.


(Перевод Сергея Соколова.)

Печатается по изданию:
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Творы. Ммнск, 1984; стр. 409-410.

НА ГЛАВНУЮ

Copyright© 2004-2005, Юрась ЛЕШКЕВИЧ.   Написать автору

Хостинг от uCoz