Ирина ЛЕШКЕВИЧ. «Навой». Сборник стихов

Обложка сборника

Ирина Лешкевич родилась в 1969 году в д. Мочуль Столинского района. Закончила Белорусский государственный институт народного хозяйства. Работает в Мочульской базовой школе. Руководитель образцового любительского объединения народной песни «Згадка». Печаталась в журнале «Маладосць» и республиканских газетах.

В 2000 году в серии «Библиотека журнала «Маладосць» вышел сборник ее стихов «Сувой». Казимир Камейша по случаю выхода сборника написал: «Видно, самая правдивая и откровенная песня та, которая льется из родного гнезда. Для Ирины Лешкевич такое гнездо — родная деревня, с которой она никогда не порывала связь. И после окончания Белорусского экономического университета она вернулась сюда, в Мочуль, и по сегодняшний день работает в школе, где когда-то училась сама, где учительствует ее мать... И самое главное, что здесь, в родном уголке, как признается поэтеса, для нее «и каждый лучик дорог». В соединении с родной землей и природой мне и видится плод творческого поиска Ирины Лешкевич».

С разрешения автора на странице помещены несколько произведений из этого сборника. Печатаются на языке оригинала.


* * *
Адвечны сонца шлях
У калаўроце часу:
У жытніх каласах,
У асалодзе квасу,
У замецях зімы,
У песні салаўінай...
Услед за сонцам мы
Ісці і жыць павінны.


* * *
На скрыжаванні дзвюх дарог
Ў малітве галаву схіляю.
Драўляны крыж — мой абярог,
Яго з дзяцінства памятаю.

Стаіць, ахоўнік ад бяды,
Абвязаны маей наміткай.
Снягі, вятры, дажджы, гады
Чарняць яго, зяленяць світку.

Чыёй стараннаю рукой
Ён быў узняты, як надзея?
Пад зорамі ў цішы начной,
3 якой нагоды ці падзеі?

Драўляны крыж, стары, святы,
Спамінак продкаў, памяць веку.
У цяжкі час, ва ўсе гады
Ён верна служыць чалавеку.


* * *
Веснавое крумкатанне.
Куп'е цягнецца з вады.
I на першае спатканне
Выйшаў месяц малады.

Дыша, вохкае балота.
Бусел крыллем узмахне.
Сарамлівую дрымоту
Чайка крыкам скалыхне.

Навакол прастор і воля!
Зелянеюць берагі.
А ў тым крыку столькі болю,
Невычэрпнае тугі!

Гэта дзіўная самота —
Песня-плач маёй зямлі.
I спытае вечар:
— Хто ты?
— Паляшук, — шапнуць камлі.


РОДНАЕ

У пояс трава паабапал дарогі
Ласкава кранаецца стомленых рук.
Каб сэрца пазбавіць ад новай трывогі,
Спакоем напоўніць прыспешаны стук.

Упасці ў яе... Патануць у пяшчоце
I зліцца з акордамі гэтай красы.
Хвала гэтай музыцы, сонцу, дрымоце
У кропельках ясных крыштальнай расы.

Хай спеласць травы мне на твар ападае
Пылком жаўтаватым, самотным дымком.
Зязюля за лесам зусім не скупая,
Адлічвае ўпарта гадок за гадком.

У голас адзіны злілося жывое:
I шэпты, і звоны, і плёскат, і свіст,
I нават маўчанне травінкі малое,
I подых вятрыскі, што гойдае ліст.

Мне нават адной гэтай казкі даволі.
Не буду прыспешваць дарогу й гады.
Тут песня жыцця, і прасторы, і волі,
Тут мой паратунак ад гора й бяды.


ВЯРБІНА

Ты помніш, старая вярбіна
Пад цень свой ласкава пазвала,
А ноч у сівыя галіны
Ёй пацеркі-зоркі ўплятала.

Пад вокам цікаўнае поўні
Маўчалі, стаіўшы дыханне.
Мароз апякаў нашы скроні,
У сэрцы гарэла каханне.

Між снежнага ззяння і бляску
Звянчала нас неба вянцамі.
Мы верылі ў добрую казку,
Якую прыдумалі самі.

Сяброўка, старая вярбіна,
Нас болей ужо не чакае...
А ноч, як раней, у галіны
Цярпліва ёй зоркі ўплятае.


ТРЫЯЛЕТ

Спакой і цішыня...
Край поля ў малацэ туману гіне.
Счарнелы вербнік у зімовай стыні,
Спакой і цішыня.
Дарога стужкай з-пад нагі каня.
Дзесятак мерзлых ягад на каліне.
Спакой і цішыня.
Край поля ў малацэ туману гіне.


НА ГЛАВНУЮ      НАВЕРХ

Copyright© 2004-2005, Юрась ЛЕШКЕВИЧ.   Написать автору

Хостинг от uCoz