Роспись моего рода

Домнич — Домніч — Domnicz

Гэта прозвішча маёй мамы і адпаведна яе бацькі, майго дзядулі Гаўрылы.

Ён нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Харомск, што ў Столінскім раёне. Гэта недалёка ад Альпеня, на левым беразе ракі Гарынь. Праўда, у сярэдзіне 30-х гадоў мінулага стагоддзя мой прадзед Антон Домніч купіў зямлю за межамі Харомска, у месцы, якое раней называлі Града ці Дворышча. Там і быў хутар, на якім ён жыў са сваёй невялікай сям'ёй. Было ў прадзеда Антона сем гектараў зямлі, у тым ліку два гектары ворнай і пяць гектараў сенакосу. Дзед Гаўрыла быў адзіным сынам, таму ўся гэтая зямля перайшла яму ў спадчыну. Менавіта там, на хутары нарадзілася мая маці Паўліна. Пасля таго, як пасля вайны людзей прымусова сталі перасяляць з хутароў зноў у вёскі, дзед Гаўрыла ў 1960 годзе пабудаваў дом у Лісовічах. Гэтая вёска калісьці была паляўнічай дачай князёў Радзівілаў, і тут быў адзін з іх маёнткаў.

Вось у гэтай вёсачцы і прайшла значная частка майго маленства. З тым перыядам звязаны самыя цёплыя і шчымлівыя ўспаміны. Нават цяпер, калі ў Лісовічах засталася толькі цётка з маім стрыечным братам, заўсёды, праязджаючы праз вёску аўтобусам ці машынай, хочацца спыніцца, звярнуць у першую ад Давыд-Гарадка вулачку і знайсці той запаветны дом з дахам, крытым чырвонай бляхай. Проста пасядзець каля дзедавага дома, на лаўцы пад яблыняй, пасаджанай яго рукамі, папрасіць у новых гаспадароў вады з таго самага калодзезя...

Так, цяпер у гэтым доме, дзе я мог гадзінамі разглядаць дзіўныя арнаменты на сценах каля столі, жывуць іншыя людзі. І гэта іх дзеці бегаюць тымі сцежкамі, што і я дваццаць пяць гадоў таму. Яны топчуць, здаецца, тое самае бяскрайняе валошкавае з блакітам жыта, што пачыналася проста за плотам і ў якім я так баяўся згубіцца...


1 Самуіл ДОМНІЧ *…, Харомск - † пасля 1944, Харомск
+ …
.....2 Андрэй ДОМНІЧ (Лето) *1898 - †1963
.....+ …
..........3 Праскоўя ДОМНІЧ (Казюбка)
..........+ Павел … *…, Арлы - †…
...............4 Антаніна
...............4 Антон (Анатоль)
...............4 Васіль
..........3 Васіль ДОМНІЧ
..........+ …
...............4 Іосіф ДОМНІЧ
...............+ …
....................5 сын
....................5 дачка
....................5 дачка
..........3 Гаўрыіл ДОМНІЧ
..........+ …
...............4 Ізот ДОМНІЧ *15.07.1937 - †12.03.2000
...............4 Фёдар ДОМНІЧ *пасля 1945
.....2 Арышка ДОМНІЧ *1886 - †1967
.....+ ... ЯСНЮК
.......(дзяцей не мелі, але гадавалі дачку брата 
Праскоўю Андрэеўну і сваяка Паўла, якіх пасля і ажанілі) .....2 Антон ДОМНІЧ *… - † каля 1938 (было 54 гады), Харомск .....+ Дар'я БАС *1888 - † 1977, Харомск ..........3 Пелагія ДОМНІЧ *1912 - †1966 ..........+ Мікалай ЯСНЮК *1899, Харомск - †1984, Лісовічы ...............4 Анатоль ЯСНЮК *1926, Харомск - †2000, Столін ...............+ Марыя МАЗОЛЬ *1925 (Столін) ...............4 Надзея ЯСНЮК *1929, Харомск (Лісовічы) ...............+ Захар ЖОГЛІЧ *1924, Арлы - † 08.06.2001, Лісовічы ....................5 Ларыса ЖОГЛІЧ *1948, Харомск (Лісовічы) ....................5 Ніна ЖОГЛІЧ *1953, Харомск (Столін) ....................+ Міхаіл Міхайлавіч ЛЯШКЕВІЧ .........................6 Леанід ЛЯШКЕВІЧ *1975 - † 1996, Харомск .........................6 Мікалай НЕМШОН *19.04.1979 ...............4 Серафім ЯСНЮК *1938, Харомск (Лісовічы) ...............+ Марыя … ....................5 Аляксандр ЯСНЮК (Пскоў) ....................5 Мікалай ЯСНЮК (Пскоў) ..........3 Кацярына ДОМНІЧ ..........3 Серафіма ДОМНІЧ, *Харомск - †, Мярлін (забіла маланкай) ..........+ Павел УКРАІНЕЦ ..........3 Гаўрыіл ДОМНІЧ *1914, Харомск - †1986, Лісовічы ..........+ Аляксандра СКРАБЕЦ *1913, Харомск - †1995, Лісовічы ...............4 Паўліна ДОМНІЧ *21.02.1934, Харомск (Альпень) ...............+ Іван Канстанцінавіч ЛЯШКЕВІЧ *20.01.1934, Альпень ....................5 Уладзімір ЛЯШКЕВІЧ *03.06.1954, Альпень (Зэльва) ....................+ Валянціна ГАЛАЎКО *10.08.1956 Масты .........................6 Дзмітрый ЛЯШКЕВІЧ *03.08.1976 (Масты) .........................+ Алена МАСЮК *18.11.1972 Зэльва ..............................7 Валерыя ЛЯШКЕВІЧ *19.08.1995, Зэльва ..............................7 Антон ЛЯШКЕВІЧ *18.02.2000, Масты .........................6 Алег ЛЯШКЕВІЧ *1981, Зэльва .........................+ Іна ..., Жалудок ....................5 Серафіма ЛЯШКЕВІЧ *27.03.1960, Альпень (Мінск) ....................+ Уладзімір ЛЕМЯШЭЎСКІ *03.02.1954 Альпень .........................6 Уладзімір ЛЕМЯШЭЎСКІ *22.04.1981, Мінск .........................6 Наталля ЛЕМЯШЭЎСКАЯ *09.02.1984, Мінск ....................5 Юрый ЛЯШКЕВІЧ *06.05.1973, Альпень (Мінск) ....................+ Алена КАНДРАТОВІЧ *14.11.1973, Глядавічы .........................6 Віталь ЛЯШКЕВІЧ *12.09.2001, Мінск ...............4 Любоў ДОМНІЧ *1936, Харомск (Лісовічы) ...............+ Леанід ЯСНЮК *1929, Харомск - † Харомск ....................5 Тамара ЯСНЮК *1962, Лісовічы (Баранавіцкі раён) ....................+ Міхаіл БАКУНЕЦ *…, Туры .........................6 Аляксандр БАКУНЕЦ .........................6 Сяргей БАКУНЕЦ ....................5 Аляксанд ЯСНЮК *1964, Лісовічы (Лісовічы)

НА ГЛАВНУЮ     ЗАКРЫТЬ

Copyright© 2004-2005, Юрась ЛЕШКЕВИЧ.   Написать автору

Хостинг от uCoz