АКТУАЛЬНА

Шляхта пераходзіць на навуковую глебу

Згуртаванне беларускай шляхты (ЗБШ), створанае ў 1992 годзе, за сем гадоў існавання перажыло і ўзлёты, і падзенні сваёй папулярнасці. Узлёт быў на пачатку 90-х, калі цікавасць да гісторыі айчыннага дваранства была вельмі высокай. Але ў апошнія гады магло падацца, што ЗБШ знікла з арэны грамадскага жыцця краіны.

Нядаўна згуртаванне зноў нагадала аб сабе. 21-22 мая ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася першая навуковая канферэнцыя, арганізаваная ЗБШ сумесна з бібліятэкай. Канферэнцыя сабрала шмат айчынных навукоўцаў, архівістаў, на ёй выступілі госці з Масквы і Кіева. Даклады даследчыкаў тычыліся пераважна генеалогіі, геральдыкі і гісторыі беларускай шляхты. Увагай аматараў мінуўшчыны быў ахоплены якраз перыяд станаўлення мясцовага дваранства — XVI-XVIII стагоддзі. На канферэнцыі былі прадэманстраваны дасягненні ў вывучэнні радаводаў беларусаў, якія пакінулі прыкметны след у нашай гісторыі: родаў Корсакаў, Незабытоўскіх, Чачотаў, Маеўскіх, Сілінічаў, Лапацінскіх, Рамана Скірмунта, Міхала Нарымунтавіча і інш.

Такім чынам, згуртаванне не толькі не знікла, але пашырылася, пасталела, пачало грунтаваць сваю дзейнасць на сур'ёзнай навуковай аснове. Пра гэта ў інтэрв'ю нашай газеце расказвае вялікі маршалак Згуртавання беларускай шляхты прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Беларускага універсітэта культуры Анатоль ГРЫЦКЕВІЧ.

— Анатоль Пятровіч, улічваючы, што ЗБШ не мае пакуль шырокай вядомасці ў грамадстве, мабыць, ёсць сэнс коратка нагадаць гісторыю заснавання самой арганіэацыі і расказаць пра яе мэты.

— Мы дзейнічаем з канца кастрычніка 1992 года. Тады ў сталічным Доме літаратара адбыўся сход людзей, аб'яднаных адной задачай: праз стварэнне адпаведнага эгуртавання паказаць слаўнае мінулае нашага народа, адрадзіць у грамадстве лепшыя культурныя традыцыі, годнасць беларуса, прыцягнуць увагу да айчыннай гісторыі, якая складаецца з гісторый асобных людзей — нашых продкаў. Такіх аматараў на той час было каля 150 чалавек. Зараз наша згуртванне крыху пашырылася: у арганізацыі налічваецца больш за 200 шляхецкіх сем'яў (у нас прынята сямейнае членства). Тады ж была абрана найвышэйшая Рада эгуртавання, якая пачала ладзіць навуковыя і культурныя мерапрыемствы. Адзін-два разы ў нас нават былі шляхецкія балі а танцамі. Так, мы сталі больш гаварыць пра шляхту з той мэтай, каб гэтая, у свой час неад'емная, частка беларускага народа, заняла пэўнае отановішча ў грамадстве. Дакладней, нашчадкі той шляхты. Я нават сказаў бы, каб шляхта была рэабілітавана. У гэтым сэнсе ЗБШ адрозніваецца ад іншых грамадскіх аб'яднанняў, якія ставяць перад сабой перш за ўсё палітычныя мэты або займаюцца нацыянальнай ці рэлігійнай дзейнасцю. Мы — своеасаблівы клуб па інтарэсах. У ім людзі, якія памятаюць сваіх продкаў, апроч аднаўлення добрых традыцый імкнуцца зняць тыя прапагандысцкія напластаванні, якія какладваліся на прэцягу некалькіх папярэдніх дзесяцігоддзяў. Вы ведаеце, колькі старых людзей зараз акрыяла? Яны пачалі адчуваць сваю годнасць. Асноўная частка нашых сяброў - інтэлігенцыя, пераважна творчая ці навуковая.

— Мне здаецца, што зараз у дзейнасці згуртавання намеціўся нейкі спад. Вы так не лічыце?

— Часткова з вамі можна пагадзіцца. Па-першае, на пачатку 90-х да нованароджанага згуртавання была вельмі вялікая цікавасць. Па-другое, эканамічнае становішча ў той час было лепшым, таму і ў людзей мелася больш магчымасцяў сканцэнтравацца на нечым духоўным, а не на звычайным зараблянні грошай, што нярэдка мы бачым зараз. Так, ужо, мабыць, гады тры згуртаванне не ладзіць масавых мерапрыемстваў. Таму сённяшняя навуковая канферэнцыя — гэта ў нейкай ступені аднаўленне дзейнасці. Але ўвесь гэты час мы не спынялі наауковай працы. Згуртаванне выдала 4 нумары бюлетзня "Годнасць", які цалкам прысвечаны вывучэнню праблем шляхты. Мы проста паглыбіліся ў навуковую галіну, магчыма, крыху страціўшы вядомасць у грамадстве.

— Дарэчы, вы не адчуваеце з боку грамадства насцярожанасці да сябе? Не адчуваецца пралетарская псіхалогія, якая выхоўвалася на працягу сямідзесяці гадоў?

— Нічога падобнага на зайздрасць ці насцярожанасць я, на шчасце, не сустракаў. Магчыма, насцярожанасць была толькі тады, калі ў грамадстве здараліся нейкія палітычныя узрушэнні. Вось у той час і ўсплывалі старыя стэрэатыпы. Памятаю, як адзін чыноўнік не жадаў здаць нам у арэнду памяшканне для мерапрыемства. "Я вам дазволю сабрацца тут, вы збяжыце потым у Парыж, а мне адказвай", — казаў ён. Відавочна, члены нашага аб'яднання сваёй дзейнасцю ні ў якім разе не імкнуцца ўзвысіць сябе над іншымі. Мы проста хочам узвысіць усіх нас — беларусаў, хочам, каб не страчвалася памяць пра продкаў.

— Якім быў ваш асабісты шлях да шляхецтва?

— У дзяцінстве я ведаў, што мае продкі былі ваеннаслужывым саслоўем, служылі ў слуцкім гарнізоне. Потым гэты факт зацікавіў мянё ўжо як гісторыка. Калі стаў навукоўцам, то памалу пачаў нават друкаваць гісторыю свайго роду і гісторыю беларускай шляхты. Яшчэ ў 1973 годзе знайшоўся часопіс — "Савецкае славяназнаўства", дзе і былі надрукаваны першыя артыкулы. Там удалося змясціць радавод і гісторыю сям'і. Таму зараз мяне нярэдка называюць навукоўцам савецкага часу. Мой род не змог даказаць шляхецтва, бо пасля паўстання 1831 года была вялікая праверка, і расійскія ўлады "чысцілі" беларускую шляхту як маглі. Каб больш не паўставалі. Мае продкі былі з так званых аднадворцаў. Калі я працаваў у архіве з дакументамі, то нібыта дакранаўся да сваіх біялагічных каранёў. У сэрцы ў гэты час нешта трапятала. Я бачыў дакументы, дзе згадваліся дзед, прадзед, прапрадзед і гэтак далей ажно да сярэдзіны XVII, а потым і да XVI стагоддзя. Гэта невыказнае адчуванне. Кажу вам без узнёсласці. I я разумею сваю працу як абавязак перад продкамі. Веданне сваёй гісторыі ўплывае і на мае паводзіны, прымушае быць шляхетным, далікатным да людзей.

— Каго вы прымаеце ў згуртаванне?

— Калі ў чалавека ёсць нейкія звесткі пра шляхетнае мінулае, ён можа да нас прыйсці. Мы заўсёды гатовы яго сустрэць і выслухаць. Падказваем, дзе можна знайсці больш падрабязныя дакументы, раім самому заняцца даследаваннем у архівах. На жаль, у ЗБШ няма магчымасці арганізоўваць даследаванні пад заказ. Потым чалавек прыходзіць да нас з дакументамі, спецыяльная камісія іх правярае і на падставе гэтых папер выдаецца дыплом.

Юрась ЛЯШКЕВІЧ.

25 мая 1999 года.

НА ГЛАВНУЮ      НАВЕРХ

Copyright© 2004-2005, Юрась ЛЕШКЕВИЧ.   Написать автору

Хостинг от uCoz